Інфа-аналітычны цэнтр: большасць беларусаў верыць у Бога, але не з'яўляецца практыкуючай | Друк |
Рознае
27.01.2016 10:46

Вынікі сацыялагічнага даследавання далі зразумець, што верыць у Бога 63,5 працэнта апытаных жыхароў Беларусі, яшчэ 5 працэнтаў беларусаў верыць у звышнатуральныя сілы.

Пра гэта са спасылкай на Інфармацыйна-аналітычны цэнтр паведамляе БЕЛТА.

22 працэнты не змаглі адназначна вызначыць сваё стаўленне да веры, а 8,5 працэнта пазначылі сябе няверуючымі.

Абсалютная большасць апытаных адносіць сябе да дзвюх канфесій — праваслаўя (83 працэнты) і каталіцтва (9,5 працэнта). Да іншых рэлігійных напрамкаў сябе залічылі 2 працэнты рэспандэнтаў.


Як сведчаць адказы ўдзельнікаў апытання, якія атаясамліваюць сябе з прыналежнасцю да пэўнай рэлігійнай канфесіі, найбольш важным для веруючага чалавека з’яўляецца выкананне 10 запаведзяў (87 працэнтаў) і малітва (82 працэнты).

Актыўна вядуць сябе ў рэлігійным плане толькі 9 працэнтаў рэспандэнтаў, якія залічылі сябе да пэўнай рэлігіі: пастаянна прымаюць удзел у набажэнствах 6 працэнтаў, выконваюць усе абрады і прымаюць сакрамэнты — 3 працэнты апытаных.

Паводле БЕЛТА, (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by