Беларуская кустодыя капуцынаў будзе апекавацца беларускімі католікамі ў Вільнюсе | Друк |
Рознае
26.02.2016 11:41

19 лютага была падпісана дамова паміж кусташам Беларускай кустодыі капуцынаў а. Алегам Шэндам OFM Cap і арцыбіскупам Віленскім Гінтарасам Грушасам.

Згодна з дамовай з 13 сакавіка 2016 года капуцыны Беларускай кустодыі пачнуць душпастырскае служэнне ў парафіі Св. Барталамея ў Вільнюсе.


Адрас парафіі:

Касцёл святога Барталамея, вуліца Ужупё, 17a, Вільнюс

Vilniaus Šv. apaštalo Baltramiejaus bažnyčia
Užupio g. 17a, Vilnius




Сёння літоўская сталіца налічвае больш за 20 парафій, у большасці з якіх паралельна ўжываюцца дзве мовы: польская і літоўская. Біскуп Віленскі ў сваю чаргу выказаў жаданне, каб капуцыны з Беларусі заняліся душпастырствам сярод беларускіх католікаў, якія жывуць у Вільнюсе.

Паводле kapucyny.by (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by