Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям | Друк |
Рознае
06.12.2016 09:43

У чарговы раз дабрачынная місія «Чыстае сэрца» распачынае акцыю «Святы Мікалай адказвае». Каб дзіця атрымала віншаванне ад святога, бацькам неабходна толькі паведаміць паштовы адрас.

Праз гэтую акцыю місія «Чыстае сэрца» хоча прынесці радасць у жыццё дзяцей і дапамагчы ім паверыць у цуды.

Бацькам ці катэхетам, якія хочуць, каб дзіця атрымала віншавальную паштоўку ад святога Мікалая, трэба напісаць ліст на адрас: 220030 г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (з пазнакай: «святому Мікалаю»).

Лісты прымаюцца да 20 снежня.

Кіраўніцтва місіі
(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by