Каталіцкія іерархі Беларусі канцэлебравалі Імшу ў Вялікай рымскай базыліцы | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
15.12.2009 11:30

14 cнежня 2009 г., у трэці дзень візіту аd lmina apostolorum у Апостальскую Сталіцу, каталіцкія іерархі Беларусі канцэлебравалі святую Імшу ў рымскай базыліцы святога Паўла. Літургію ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Базыліка святога Паўла ўваходзіць у лік чатырох Вялікіх рымскіх базылік. Акрамя гэтай святыні, беларускія біскупы наведваюць падчас свайго візіту таксама базыліку святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore), святога Пятра і святога Яна на Латэране.


 
© 2003-2024 Catholic.by