Каталіцкія біскупы Беларусі сустрэліся са Святым Айцом (абноўлена) | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
15.12.2009 18:31

14 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў прыватныя аўдыенцыі біскупам нашай краіны — Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, дапаможнаму біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонію Дзям’янку, Апостальскаму адміністратару Пінскай дыяцэзіі кардыналу Казіміру Свёнтку, дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу і біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу.

Сустрэча беларускіх біскупаў са Святым Айцом, якая адбылася ў межах візіту ad limina беларускіх іерархаў у Ватыкан, прайшла ў шчырай і сардэчнай атмасферы. Папа цікавіўся сённяшнім становішчам, развіццём і праблемамі Каталіцкага Касцёла ў цэлым і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў прыватнасці. Пантыфік даў станоўчую ацэнку перспектывам развіцця Касцёла ў нашай краіне і з вялікім задавальненнем сустрэў паведамленне аб пазітыўным развіцці адносін з Праваслаўнай Царквой і грамадскасцю.

У найбліжэйшы чацвер, 17 снежня 2009 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю ўсім біскупам Беларусі. Падчас сустрэчы беларускія іерархі, як паведаміў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, яшчэ раз запросяць Пантыфіка наведаць нашу краіну.

 
© 2003-2024 Catholic.by