Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды тэракту ў мінскім метро | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
12.04.2011 11:26

Узрушаныя страшнай трагедыяй у мінскім метро 11 красавіка, молімся аб Божай міласэрнасці і вечны адпачынак для тых, хто загінуў, і падзяляем боль сем’яў ахвяр, выпрошваючы для іх суцяшэнне ў цярпенні. Просім Бога аб ласцы выздараўлення для ўсіх пацярпелых фізічна і духоўна.
Звяртаемся з просьбай да святароў арганізаваць у парафіях усёй краіны малітвы і набажэнствы ў гэтых інтэнцыях.

Просім усіх вернікаў, асабліва ў гэтыя цяжкія дні, ахвяраваць учынкі міласэрнасці, пост, міласціну, каб больш ніколі не паўтарылася гэтае зло, якое прынесла столькі болю бязвінным людзям.

Выказваем сваю салідарнасць і спачуванне ўсім пацярпелым.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

 
© 2003-2024 Catholic.by