У Пінску адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ | | Друк | |
Канферэнцыя Біскупаў |
19.09.2012 22:36 |
17 верасня адбылося трэцяе ў бягучым годзе пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Па запрашэнні біскупа Антонія Дзям’янкі — ардынарыя Пінскай дыяцэзіі і старшыні Рады па справах сям’і — сустрэча праходзіла ў Пінску. Удзельнікі пасяджэння пад кіраўніцтвам біскупа Дзям’янкі абмяркоўвалі наступныя пытанні: 1. Айцец Пётр Фраштэнга прадставіў справаздачу з удзелу афіцыйнай дэлегацыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі у Сусветнай сустрэчы сем’яў з папам Бэнэдыктам ХVI у Мілане. 2. Адбылося падсумаванне VI Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў у санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Была ўнесена прапанова з нагоды юбілейных урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе зрабіць месцам VII Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў у 2013 г. Будслаў. 3. Былі абмеркаваны дзеянні на карысць сям’і, арганізаваныя ў перыяд адпачынку (рэкалекцыі для моладзі ў Бярозаўцы, курсы-рэкалекцыі і «Школа нараджэння» ў Баранавічах). Усе гэтыя ініцыятывы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і збіраюць дзясяткі ўдзельнікаў, якія цікавяцца сямейнай праблематыкай: у прыватнасці, курсы-рэкалекцыі ў Баранавічах сабралі амаль 50 чалавек, «Школа нараджэння» — 40 чалавек. 4. Адбылося абмеркаванне дзейнасці «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску. Гэтая ініцыятыва таксама карыстаецца папулярнасцю: у Гродне на першы курс прыйшлі 23 чалавекі, у Мінску — 37. 5. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама бягучыя справы. Дата апошняга ў гэтым годзе пасяджэння Рады па справах сям’і будзе пададзена пазней. А. Пётр Фраштэнга, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ |