Старшыня епіскапату Беларусі павіншаваў новаабранага папу Францішка | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
14.03.2013 13:29

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч ад уласнага імя, ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, святароў і вернікаў нашай краіны павіншаваў папу Францішка з абраннем на Святы Пасад.

«З вялікай радасцю мы прынялі шчаслівую навіну, што Калегія кардыналаў пад натхненнем Духа Святога даверыла Вашай Святасці высокую пасаду Пятра», — гаворыцца ў віншаванні.

«Давяраючы Вашу асобу і Ваша Пятровае служэнне матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, абяцаю Вашай Святасці нашу далейшую малітоўную падтрымку, каб Хрыстовы Касцёл пад Вашым кіраўніцтвам мог належным чынам абвяшчаць свету Добрую Навіну нашага Пана», — адзначае старшыня ККББ.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч жадае новаму Пантыфіку, каб уваскрослы Пан быў для яго «невычэрпнай крыніцай духоўнай моцы і ласкі ў плённым і паспяховым служэнні дзеля дабра Паўсюднага Касцёла».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by