Паведамленне ККББ аб малітве за дабрадзеяў Касцёла ў II Нядзелю Адвэнту | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
27.11.2013 15:54
Да шаноўных святароў i вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
 

8 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, y Польшчы па ініцыятыве каталіцкага епіскапату будзе адзначацца чарговы Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

Шмат людзей добрай волі моляцца і складаюць свае ахвяры ў патрэбе развіцця нашага Касцёла, і асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія маюць у чым-небудзь патрэбу.

«Аказваючы нашым дабрадзеям удзячнасць, мы заахвочваем да малітвы падчас кожнай святой Імшы ў нядзелю 8 снежня ў інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла, каб Бог шчодра ўзнагародзіў іх дар сэрцаў і благаславіў за праяўленую шчодрасць».

З пастырскім благаслаўленнем

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Мінск, 27 лістапада 2013 г.

PS. Гэтае паведамленне трэба прачытаць падчас кожнай св. Імшы ў І Нядзелю Адвэнту (1 снежня) і заахвоціць вернікаў да малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў у ІІ Нядзелю Адвэнту (8 снежня).

 
© 2003-2024 Catholic.by