Адбылася сустрэча Рады па справах сям’і пры ККББ | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
29.12.2014 17:24

29 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ адбылася сустрэча Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Сустрэчу ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня Рады.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя справы:

1. Дыяцэзіяльныя душпастыры прадставілі справаздачы з дзейнасці на карысць сям’і ў сваіх дыяцэзіях. Увагі заслугоўвае тое, што ў кожнай дыяцэзіі з кожным годам узрастае колькасць вернікаў, якія прымаюць абавязак малітвы за дзіця ва ўлонні маці, жыццё якога знаходзіцца пад пагрозай («Духоўнае ўсынаўленне»).

2. Былі абмеркаваны формы падрыхтоўкі ў дыяцэзіях жа Сусветнай сустрэчы сем’яў з Папам Францішкам у Філадэльфіі, якая пройдзе з 22 па 27 верасня 2015 г. пад дэвізам «Любоў — наша місія: сям’я ў поўні жывая». Было пастаноўлена надрукаваць 10 катэхезаў на беларускай мове ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да сустрэчы. Рада надрукуе таксама спепцыяльную малітву, напісаную Папам Францішкам, з абразом Святой Сям’і. У межах падрыхтоўкі адбудзецца сімпозіум пад такой жа назвай, што і дэвіз сустрэчы, які пройдзе ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены 9 мая 2015 г. Прапанавана таксама, каб падчас азнаямлення святароў з катэхезамі дыяцэзіяльныя душпастыры праводзілі кароткія канферэнцыі ў сваіх дыяцэзіях на тэмы асобных катэхез. Таксама была выбрана афіцыйная дэлегацыя на сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі.

3. Было пастаноўлена, што IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 12 верасня 2015 г. да Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў касцёле айцоў рэдэмптарыстаў у Гродне (Дзевятоўка) і пройдзе пад дэвізам «Любоў – наша місія: сям’я ў поўні жывая».

4. Былі прадстаўлены дзве новыя кнігі: «Хачу быць шчаслівай» і «Я магу перамагчы», выдадзеныя стараннем бюро Рады па справах сям’і. Кнігі прызначаны для моладзі і распавядаюць пра каштоўнасць, якой з’яўляецца перадсужэнская чыстасць.

5. Наступная сустрэча Рады адбудзецца 3 сакавіка 2015 г. у Бярозаўцы.

А. Пётр Фраштэнга, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ

 
© 2003-2024 Catholic.by