Сусветны дзень без тытуню | Друк |
Каляндар
31.05.2011 13:18

31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Абвясціла гэты дзень Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў 1988 г.

Па словах галоўнага педыятра Міністэрства аховы здароўя РБ Алены Невера, на сённяшні дзень у нашай краіне курыць амаль 24% падлеткаў. У цэлым у Беларусі курыць каля 30,6 % жыхароў.

Злоўжыванне цыгарэтамі з’ўляецца адной з прычын паслаблення здароўя (у выніку табачнай эпідэміі штогод гінуць каля 6 мільёнаў чалавек), а з хрысціянскага пункту гледжання — парушэннем пятай запаведзі «Не забівай».

Каталіцкі Касцёл заахвочвае да адмаўлення ад курэння, аднак не асуджае тых, хто знаходзіцца ў залежнасці ад гэтай звычкі.

 
© 2003-2024 Catholic.by