Успамін св. Жанны дэ Шанталь | Друк |
Каляндар
12.08.2011 10:06

12 жніўня — успамін св. Жанны Франсуазы Фрэміо дэ Шанталь, заснавальніцы Ордэн Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (візітак). Праз яе заступніцтва просяць шчаслівых родаў.

Нарадзілася нарадзілася 28 студзеня 1572 г. у Дыжоне (Францыя. Выйшла замуж і ў шлюбе нарадзіла шасцёра дзяцей. Але пасля таго, як раптоўна памёр яе муж, прысвяціла сябе цалкам Богу. У 1610 г. у французскім мястэчку Анэсі яна разам са святым Францішкам Сальскім заснавала законную супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сясцёр якой называюць таксама «візіткамі» ад лацінскага слова visitatio — адведзіны.

Супольнасць вельмі хутка расла і на момант смерці заснавальніцы мела ўжо больш за 80 кляштараў (манастыроў). Жанна Франсуаза атрымала шмат містычных ласкаў, але разам з тым да канца жыцця змагалася з цяжкімі спакусамі і пакутавала ад розных хваробаў, якія зносіла як мучаніцтва, без скаргаў. Памерла 13 снежня 1641 г.

Да супольнасці святых далучана ў 1767 г.

 
© 2003-2024 Catholic.by