На вучобу — з малітвай | Друк |
Каляндар
01.09.2011 09:44

1 верасня ў некаторых краінах СНД, у тым ліку і ў Беларусі, адзначаецца дзень ведаў. Менавіта ў гэты дзень вучні і студэнты распачынаюць вучобу пасля летніх канікул.

Па традыцыі, у першыя дні верасня ў каталіцкіх святынях праходзяць набажэнствы для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў аб Божым благаслаўленні на вучобу і працу ў навучальным годзе, які распачынаецца. Асвячаюцца таксама школьныя прыналежнасці.

«Лацінская прымаўка кажа: Scientia plusquam aurum — веды даражэй за золата. У сённяшнім свеце ўсе імкнуцца мець як мага больш матэрыяльных дабротаў, — адзначыў аднойчы Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Аднак пры гэтым трэба паклапаціцца і пра скарб, якога ні злодзей не ўкрадзе, ні моль не з’есць, ні іржа не папсуе. Гэта — духоўнае багацце, а таксама веды».

 
© 2003-2024 Catholic.by