13 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў | Друк |
Каляндар
13.10.2011 11:57

Дадзены дзень адзначаецца з 1989 г. Яго мэта заключаецца ў павышэнні ўзроўня свядомасці таго, якімі мерамі можна знізіць рызыку бедстваў. Сёлета дзень адзначаецца пад дэвізам «Уцягванне дзяцей і юнацтва ў дзейнасць па змяншэнню небяспекі бедстваў».

Штогод у выніку бедстваў пакутуюць каля 66, 5 мільёнаў дзяцей. Часта яны падвяргаюцца большай небяспецы, чым дарослыя, таму што ім больш складана пераадолець нечаканыя змены ў жыцці.

«Ступень уразлівасці перад бедствамі павялічваецца хутчэй, чым здольнасць супрацьстаяць ім, — адзначае ў пасланні Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. — Задача зразумелая: змяншэнне небяспекі бедстваў павінна быць штодзённым клопатам кожнага з нас. Давайце ўсе прыкладзем намаганні сёння, каб забяспечыць больш бяспечнае заўтра».

 
© 2003-2024 Catholic.by