16 лістапада — Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці | Друк |
Каляндар
16.11.2011 10:36

16 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці. Пад гэтым паняццем разумеецца  павага, прыняцце і правільнае разуменне шматстайнасці культур свету, форм выражэння і спосабаў праяўлення чалавечай індывідуальнасці.

Гэты дзень быў ўрачыста абвешчаны ў «Дэкларацыі прынцыпаў цярпімасці», прынятай 16 лістапада 1995 года. Дакумент абвяшчае прызнанне таго, што «людзі па сваёй прыродзе адрозніваюцца па знешнім выглядзе, стану, маўленні, паводзінам і каштоўнасцям і валодаюць правам жыць у свеце і захоўваць сваю індывідуальнасць».

 
© 2003-2024 Catholic.by