Адзначаем Сусветны дзень філасофіі | Друк |
Каляндар
17.11.2011 11:26

Сусветны дзень філасофіі адзначаецца з 2002 года ў трэці чацвер лістапада. Сёлета гэты дзень выпаў на 17 лістапада.

«Практычная філасофія нясе з сабой дынаміку развіцця, якая пазітыўна ўплывае на ўсё грамадства. Яна спрыяе наладжванню мастоў паміж народамі і культурамі, павышаючы патрэбнасць у якаснай адукацыі для ўсіх. Яна спрыяе паважлівым адносінам да культурнай разнастайнасці, да абмену меркаваннямі і дасягненнямі навукі, якія ляжаць у аснове сапраўднай дыскусіі», — адзначае Генеральны дырэктар ЮНЭСКА Ірына Бокава ў пасланні з нагоды Сусветнага дня філасофіі.

 
© 2003-2024 Catholic.by