Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету | Друк |
Каляндар
20.11.2011 00:03

У апошнюю нядзелю літургічнага года Касцёл адзначае ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Сёлета яна прыпадае на 20 лістапада.

Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету з’яўляецца самай «маладой» у Каталіцкім Касцёле. Яна была ўстаноўлена папам Піем XI у 1925 г. і стала своеасаблівай рэакцыяй на секулярыстычныя і атэістычныя настроі эпохі. Спачатку ўрачыстасць адзначалася ў апошнюю нядзелю кастрычніка, але з 1970 г. было перанесена на апошнюю нядзелю літургічнага года.

Завяршаючы літургічны год, гэта ўрачыстасць паказвае Хрыста як Валадара ўсяго існага, «Альфу і Амегу, Першага і Апошняга, Пачатку і Канца» (пар. Адкр 22, 13). Указвае таксама на мэту чалавечага жыцця, на паяднанне з Богам і на адданне Яго любові ў Божым Валадарстве. Бо валадаранне Хрыста выражаецца ў збаўленні чалавека.

«Валадарыць» у хрысціянстве азначае «служыць».

 
© 2003-2024 Catholic.by