4 снежня Касцёл на Усходзе дзякуе сваім дабрачынцам | Друк |
Каляндар
04.12.2011 12:59

У ІІ Нядзелю Адвэнту, 4 снежня, у Беларусі, Украіне і Расіі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёлу на Усходзе. Менавіта ў гэты дзень у Польшчы праходзіць Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе.

Ініцыятарам гэтага дня з’яўляецца епіскапат Польшчы. Галоўная мэта, якую ён ставіў перад сабою, — наданне большай увагі Каталіцкаму Касцёлу, які адраджаецца ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама падтрымаць усялякія ініцыятывы, што прадпрымаюцца на карысць евангелізацыі Усходу.

 
© 2003-2024 Catholic.by