Касцёл моліцца за ахвяраў на ЧАЭС | Друк |
Каляндар
26.04.2012 12:09

26 красавіка Беларусь узгадвае чарговую, ужо 26-ю гадавіну ядзернага выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. За ахвяраў той страшэннай трагедыі сёння моляцца вернікі шматлікіх каталіцкіх парафій.

У малітвах католікі просяць, каб падобная трагедыя больш ніколі не паўтаралася.

У гэты дзень варта задумацца над тым, што сярод ахвяраў аварыі на ЧАЭС ёсць шмат дзяцей, інвалідаў і тых, хто, арганізуючы дапамогу для ахвяр Чарнобыля, сёння патрабуе нашай дапамогі, у тым ліку малітоўнай.

 
© 2003-2024 Catholic.by