Андрэй Баболя — апякун Пінскай дыяцэзіі | Друк |
Каляндар
16.05.2012 10:14

Успамін святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога пакутніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам».

Святы Андрэй Баболя нарадзіўся ў 1591 годзе, а ў 1611 годзе ўступіў у Таварыства Езуса (езуітаў). Пасля навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі і святарскага пасвячэння быў накіраваны на душпастырскую працу. 3 1636 года працаваў сярод уніятаў, узмацняючы іх у каталіцкай веры. Схоплены праваслаўнымі казакамі, быў жорстка закатаваны ў Янаве Палескім (сёння Іванава) 16 мая 1657 г.

 
© 2003-2024 Catholic.by