Адзначаем Міжнародны дзень абароны дзяцей | Друк |
Каляндар
01.06.2012 09:46

1 чэвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. З гэтай нагоды ў Гродзенскай дыяцэзіі сёння  праходзіць ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.

Сёння па краіне адбудуцца шматлікія акцыі, у тым ліку і дабрачынныя. Сярод іх — спектакль «Маё сэрца б'ецца» ў межах акцыі «У абарону жыцця», які пройдзе ў Мінску.

Міжнародны дзень абароны дзяцей быў устаноўлены ў 1949 г. па рашэнні сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Праз сорак год, у 1989 г.,  Генеральная асамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці.

 
© 2003-2024 Catholic.by