Сусветны дзень малітвы аб асвячэнні святароў | Друк |
Каляндар
15.06.2012 09:06

15 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, адзначаецца Сусветны дзень малітвы аб асвячэнні святароў. Касцёл заахвочвае да малітвы за святароў, якія «прынялі запрашэнне не толькі да асабістага асвячэння, але і да таго, каб асвячаць сваіх братоў і сясцёр».

«Такое наша цудоўнае пакліканне: мы не можам асвяціць сябе без працы на карысць святасці нашых братоў, а гэтая праца немагчымая, калі ёй не папярэднічае праца над нашым уласным асвячэннем і калі мы не будзем пастаянна яе весці», — адзначыў кардынал Маўро Пьячэнца, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, у лісце, скіраваным з гэтай нагоды да святароў.

«Мы ведаем, што пошук святасці заўсёды можа браць пачатак ад жалю і прабачэння. Але адначасова адчуваем патрэбу прасіць аб гэтым як святары, індывідуальна, ад імя ўсіх святароў і для ўсіх святароў», — адзначаецца ў дакуменце.

 
© 2003-2024 Catholic.by