22 кастрычніка — благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, папы (літургічныя тэксты) | Друк |
Каляндар
17.10.2012 14:51

 22 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі можна адзначаць у літургіі неабавязковы ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, папы. У гэты дзень можна цэлебраваць св. Імшу ў гонар благаслаўлёнага, выкарыстоўваючы тэксты, падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Біскупаў і зацверджаныя Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (Prоt. n. 1153/11/L ад 27 ліпеня 2012г.).

 
© 2003-2024 Catholic.by