18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў | Друк |
Каляндар
17.01.2013 15:17

Штогод з 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах праходзіць так званы экуменічны тыдзень. У гэты час вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых сустрэчах.

На гэты тыдзень рыхтуюцца спецыяльныя матэрыялы з біблійнымі тэкстамі, малітвамі, прапановамі набажэнстваў. З 1975 года матэрыялы штогод рыхтуюць хрысціяне розных краін. Сёлета будзем разважаць над тэкстамі, якія падрыхтавалі хрысціяне з Індыі. А сам тыдзень пройдзе пад дэвізам «Чаго ад нас чакае Бог» (пар. Міх 6, 6-8).

Тыдні малітвы за адзінства хрысціянаў, якія рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, праходзяць з 1968 г.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by