Урачыстасць Звеставання Пана пераносіцца на 8 красавіка | Друк |
Каляндар
22.03.2013 10:16

Сёлета ў Каталіцкім Касцёле ўрачыстасць Звеставання Пана будзе адзначацца 8 красавіка, а не як традыцыйна 25 сакавіка. Перанос звязаны з тым, што ў гэтым годзе 25 сакавіка прыпадае на Вялікі тыдзень. У дадзеным выпадку свята пераносіцца на панядзелак пасля актавы Вялікадня.

Звеставанне Пана — гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль абвясціў ёй пра тое, што яна стане Маці Бога, і ў які пад яе сэрцам з’явілася новае жыццё — Хрыстус. Урачыстасць падкрэслівае тое, што вызнае Касцёл: «Ён (Хрыстус) дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі і стаўся чалавекам».

Дата, аднак, умоўная, як і дзень нараджэння Хрыста. Ва Усходніх Цэрквах гэтае свята адзначалі ўжо ў V стагоддзі, а на Захадзе — з часоў Пантыфікату Грыгорыя Вялікага (VІІ ст.).

Урачыстасць неабавязковая: у гэты дзень вернікі могуць наведваць святыню ці не па сваім жаданні.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by