Два дні адпачынку з «Карытас» для дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна | Друк |
Дабрачыннасць
02.10.2012 10:39

29 верасня ў Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна ладзілася цудоўнае свята — «Дзень старэйшага пакалення». Арганізатарам выступіў парафіяльны «Карытас» г. Глыбокае. Восеньскае сонейка нібы запрашала людзей на сустрэчу. Прысутных было 28 чалавек, сярод іх пробашч кс. Мечыслаў Янчышын, айцец Станіслаў Памыкала, сёстры Габрыэля і Тэрэса, францішканкі Сям’і Марыі.

Кожны з іх прамовіў да прысутных віншаванні і ўдзячныя словы. Канцэрт наладзілі маленькія ўдзельнікі Цэнтра дзяцей і моладзі. Шмат прыгожых песень прагучала і цікавых гульняў было падрыхтавана для гасцей. За смачнымі прысмакамі і цікавай праграмай час хутка прамінуў. Удзельнікі развітваліся як добрыя сябры, дзякавалі за сустрэчу і выказвалі спадзяванні, што сустрэнуцца зноў.

А ў нядзелю, 30 верасня, валанцёры чакалі дзяцей з сацыяльнага прытулку. Праграма таксама была насычаная: удзел у святой Імшы, абед і наведванне цырка. Радасць і ўсмешка напаўнялі сэрцы маленькіх гасцей. Няхай добры Бог дае сілы, беражэ і дапамагае валанцёрам, якія ахвяруюць свой вольны час іншым людзям.

Ірына Атрахімовіч

 
© 2003-2024 Catholic.by