Праект «Захаваем дзяцей для жыцця» з удзелам «Caritas» стартаваў у Браславе | | Друк | |
Дабрачыннасць |
08.11.2013 15:30 |
Стартаваў сумесны праект «Захаваем дзяцей для жыцця» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis». Праект ствараўся для паляпшэння ўмоваў прабывання падлеткаў у рэабілітацыйным цэнтры. З гэтай мэтай «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі набыў і перадаў рэабілітацыйнаму цэнтру мэблю для дзвюх палат у лячэбным корпусе і спартыўны інвентар для заняткаў лячэбнай фізкультурай, якая з’яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў у працэсе рэабілітацыі. Паводле caritas-vitebsk.by (AG) Фота caritas-vitebsk.by |