На Божае Нараджэнне валанцёры браслаўскага “Карытас”наведалі пацыентаў бальніцы | Друк |
Дабрачыннасць
26.12.2013 13:50

У дзень Божага Нараджэння валанцёры “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе ў чарговы раз накіраваліся ў райбальніцу да тых, каго ў гэты святочны дзень  не было каму праведаць. Мэтай візіту валанцёраў было даць адчуць такім людзям, што пра іх ведаюць і памятаюць.

У бальнічных аддзяленнях і капліцы валанцёры павіншавалі іх з Калядамі і ўручылі падарункі, якія былі набыты дзякуючы фінансавай падтрымцы дыяцэзіяльнага “Карытас” і сям’і мясцовых прадпрымальнікаў Гаспаровічаў.

Тамара Пашкевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by