Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Глыбокім адсвяткавалі Божае Нараджэнне разам | Друк |
Дабрачыннасць
30.12.2013 12:28

27 снежня ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім за сямейным сталом сабраліся разам са сваімі бацькамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы “Бэтэль-Карытас”, каб святкаваць Божае Нараджэнне. Былі запрошаны таксама святары парафіі, законная сястра і маладыя інваліды з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

З пажаданнямі шчасця, цярплівасці, дабра і падзякі да прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Мечыслаў Янчышын. Адбылося дзяленне аплаткай.

Валанцёры парафіяльнага “Карытас” падрыхтавалі не толькі святочны стол, але і гульні, конкурсы, сюрпрызы. Дзякуючы “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ўсе прысутныя атрымалі салодкія падарункі.

Інна Вайцяховіч

 
© 2003-2024 Catholic.by