Дабрачынная ініцыятыва на заканчэнне Актавы Божага Нараджэння рэалізавана ў Оршы | Друк |
Дабрачыннасць
03.01.2014 15:45

У парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы па традыцыі адзначылі заканчэнне Актавы Божага Нараджэння. Пасля Імшы дзеці і моладзь прадставілі батлейку, а потым атрымалі салодкія падарункі.

Пакупка падарункаў для дзяцей з парафіі стала магчыма праз арганізаваную кс. Валерыем Орсікам бяспройгрышную латарэю пры падтрымцы валанцёраў парафіяльнага «Карытас». Падарункі атрымаюць і дзеці-інваліды з карэкцыйнага цэнтра, які наведае парафіяльны Эўхарыстычны рух моладзі, створаны тры гады таму.

Дабрачынную ініцыятыву падтрымалі таксама дыяцэзіяльны «Карытас» і людзі добрай волі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by