“Сaritas” арганізаваў у Мёрах свята для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі | Друк |
Дабрачыннасць
08.01.2014 14:14

Пры падтрымцы каталіцкага дабрачыннага таварыства “Сaritas” Віцебскай дыяцэзіі ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах адбылося святочнае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пробашч парафіі кс. Кшыштаф Міянкіна павіншаваў прысутных са святам Божага Нараджэння і Новым годам. За святочным сталом вяліся вясёлыя гутаркі, гучалі калядныя песні. Былі таксама танцы і гульні.

У межах свята маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі атрымалі салодкія падарункі.

(AG)

Таксама валанцёры “Сaritas” на чале са св. Мікалаем, ролю якога выканаў кс. Вячаслаў Пялiнак, з віншаваннямі наведалі дзве сям'і з Глыбоцкага раёна.

 
© 2003-2024 Catholic.by