Архідыяцэзіяльны “Карытас” аказаў дапамогу адзінокім людзям і сем’ям прыёмнага тыпу | Друк |
Дабрачыннасць
08.01.2014 16:15

Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правяло акцыю “Зімовая дапамога” для адзінокіх людзей і сем’яў прыёмнага тыпу.

Прадуктовыя наборы атрымалі асобы з Чавусаў, Узды, Салігорска, Горак, Мінска, Копыля і дзеці з прытулку, якім апякуецца “Дзіцячы сацыяльна-педагагічны цэнтр” у Ждановічах. У Любань для сем’яў прыёмнага тыпу былі дастаўлены пасцельныя рэчы.

Паводле caritas-minsk.by

(AG)

Фота з caritas-minsk.by

 
© 2003-2024 Catholic.by