«Карытас» арганізаваў для дзяцей з Лынтупаў наведванне заапарка і дэльфінарыя ў Мінску | Друк |
Дабрачыннасць
09.01.2014 11:45

Дзякуючы каталіцкаму дабрачыннаму таварыству «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі дзеці парафіі ў Лынтупах здзейснілі паездку ў Мінск, дзе наведалі заапарк і дэльфінарый.

Упершыню дзеці ўбачылі вярблюда, малпаў, льва, мядзведзя. Шмат станоўчых эмоцый падарыла ім шоў з дэльфінамі.

Потым усіх удзельнікаў паездкі – 47 чалавек – пачаставалі ў кафэ.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by