Мінскі дэльфінарый падарыў радасць хворым дзецям | Друк |
Дабрачыннасць
17.01.2014 13:06

Дзеці з анкалагічнымі захворваннямі, якія жывуць у Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі, наведалі дэльфінарый «Немо». Білеты дзецям падарыў дэльфінарый, а паездку дзяцей і іх бацькоў  на прадстаўленне арганізавала каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” у Мінску.

Дзеці смяяліся, гледзячы на дэльфінаў, якія плавалі, скакалі, гулялі з мячамі, каталі трэнераў, “малявалі”. Бацькі ўсміхаліся, бачачы радасць сваіх дзяцей.

Прадстаўленне дапамагло на гэты час забыцца пра хваробы. Дзеці накіраваліся дадому ў цудоўным настроі.

(AG)

 
 
 
 
Фота Андрэя Бурава

 

 
© 2003-2024 Catholic.by