Калядныя падарункі “Самарытанскі кашалёк” уручаны хворым дзецям | Друк |
Дабрачыннасць
20.01.2014 14:02

Парафія Св. Юзафа ў Маладзечне падарыла дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Карытас” калядныя падарункі “Самарытанскі кашалёк”. Гэтыя падарункі збіраюць самі дзеці і дораць іншым дзецям.

“Карытас” дапамог гэтым падарункам знайсці сваіх гаспадароў: імі сталі дзеці з нервова-мышачнымі захворваннямі, якія ўваходзяць у арганізацыю “Геном”, з якой супрацоўнічае “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Паводле caritas-minsk.by

(AG)


 

 
© 2003-2024 Catholic.by