“Карытас” Пінскай дыяцэзіі арганізаваў сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі | Друк |
Дабрачыннасць
03.02.2014 12:07

Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” пры падтрымцы харчовых прадпрыемстваў г. Брэста арганізавалі сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі.

Прысутныя жанчыны спявалі рэлігійныя песні, апавядалі жыццёвыя гісторыі. Для сабраных быў падрыхтаваны пачастунак.

На сустрэчы панаваў дух любові і міласэрнасці. Адзінокім людзям яна прынесла задавальненне, добры настрой і надзею на лепшае.

Такім чынам, валанцёрская дзейнасць у Пінскай дыяцэзіі пашыраецца, і валанцёры, несучы дапамогу пажылым і адзінокім людзям, рэалізуюць вучэнне благаслаўлёнага Яна Паўла II: “настолькі мы з'яўляемся людзьмі, колькі можам сябе аддаць для іншых”.

Галіна Герусь

 
© 2003-2024 Catholic.by