Таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі аказала дапамогу бяздомным | Друк |
Дабрачыннасць
06.02.2014 15:38

Ужо не першы год дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі вядзе працу па аказанні дапамогі людзям без пэўнага месца жыхарства. З наступленнем халадоў бяздомныя маюць асаблівую патрэбу ў цёплым адзенні, абутку і гарачым харчаванні.

Сёлета дзякуючы спонсарскай дапамозе “Карытас” дыяцэзіі Лінц для людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, былі набыты цёплыя рэчы і арганізавана гарачае харчаванне.

“Карытас” выражае падзяку ўсім, хто прычыніўся да дапамогі бяздомным.

(AG)

 

 

 

Фота Аліны Сарокінай

 
© 2003-2024 Catholic.by