Прадстаўлена і абмеркавана праца архідыяцэзіяльнага «Карытас» | Друк |
Дабрачыннасць
13.02.2014 22:33

13 лютага ў Цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы адбылася сустрэча працаўнікоў дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, дапаможным біскупам Юрыем Касабуцкім і дырэктарам Нацыянальнага «Карытас» кс. Віктарам Гайдукевічам SDB.

Падчас сустрэчы была прадстаўлена і абмеркавана праца «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, яе праблемы і перспектывы на будучыню.

Нягледзячы на дапамогу замежных спонсараў, якая пастаянна змяншаецца, дабрачыннае каталіцкае таварыства развівае свае праграмы і пошук сродкаў, каб не быць залежным ад іх, і ў гэтай галіне ўжо ёсць немалыя дасягненні, хаця наперадзе яшчэ шмат працы.

Маючы на ўвазе тое, што дзейнасць «Карытас» з'яўляецца неад'емнай часткай дзейнасці Касцёла, удзельнікі сустрэчы выказаліся за далейшае развіццё дабрачыннасці, пошуку новых формаў фінансавання яе дзейнасці, у тым ліку на месцы. Таксама была выказана неабходнасць больш развіваць дзейнасць парафіяльных «Карытас».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by