У Мінску пры падтрымцы «Карытас» прайшла прэзентацыя кнігі Іва Сельнера пра людзей з разумовымі абмежаваннямі | Друк |
Дабрачыннасць
24.03.2014 10:37

21 сакавіка, у Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна, у зале ДДПУ імя М. Танка пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” і АТ «БелАПДИиМИ» прайшла прэзентацыя кнігі Іва Сельнера “Міфы і факты пра людзей з разумовымі абмежаваннямі”.

Аўтар кнігі доўгія гады працаваў з пацыентамі, якія мелі асаблівасці пісхічнага і фізічнага развіцця, парушэння паводзінаў, сіндром аўтызму, мае шматгадовую практыку ў якасці кансультанта і дарадчыка па пытаннях выхавання, педагогіцы і псіхалогіі; праводзіць семінары для спецыялістаў і бацькоў у розных краінах. З’яўляецца дацэнтам-кансультантам у галіне спецыяльных прафесій ва ўніверсітэце і Вышэйшай сацыяльнай школе “Карытас” г. Аламауц (Чэхія). На працягу многіх гадоў цесна супрацоўнічае з “Карытас” у Беларусі. У гэты дзень ён падзяліўся сваім шматгадовым вопытам.

Падчас прэзентацыі слухачы пачулі шмат новага з практыкі аўтара, мелі магчымасць задаць пытанні і падыскутаваць на такую тэму, як неабходнасць ранняй інклюзіі “не такіх” людзей, а таксама падзяліцца вопытам працы з асобамі з абмежаванымі магчымасцямі.

На завяршэнне сустрэчы жадаючыя атрымалі кнігу з аўтографам аўтара. У выкладчыкаў была магчымасць пагутарыць з Іва Сельнерам у вузкім коле ў нязмушанай атмасферы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by