«Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арганізаваў свята для дзяцей | Друк |
Дабрачыннасць
11.06.2014 13:03

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арганізавала свята, артыстамі на якім былі дзеці. На свята былі запрошаны дзеці з “Дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі”, з прытулку пры сацыяльна-педагагічным цэнтры Цэнтральнага раёна, а таксама з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эврика” Фрунзенскага раёна Мінска.

Дзеці з цэнтра “Эврика” падрыхтавалі музычныя нумары з песнямі, маленькія гледачы маглі падпяваць артыстам.

Перад святочнай вячэрай дзеці маглі пагуляць і пазабаўляцца. Потым кожны з іх атрымаў падарунак.

Паводле caritas-minsk.by

(AG)

Фота caritas-minsk.by

 

 

 
© 2003-2024 Catholic.by