Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы | Друк |
Дабрачыннасць
06.04.2016 09:48

3 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, адбыўся Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ён праходзіў у Астраўцы. Актыўны ўдзел у яго правядзенні прынялі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Гродне.

Увесь дзень валанцёры, нягледзячы на стомленасць, выкліканую раннім пад’ёмам і дарогай, з добрым настроем стаялі са скарбонкамі і распавядалі ўсім жадаючым пра валанцёрскія праекты «Caritas»-Гродна.

Таксама падчас кожнай святой Імшы можна было даведацца шмат пра дзейнасць «Caritas» у Гродне і ва ўсёй Беларусі. Варта адзначыць, што парафіяне праяўлялі вялікую ўвагу да дзейнасці гродзенскага «Caritas», з цікавасцю распытвалі пра валанцёрскія праекты і мерапрыемствы.



Дзень «Caritas» – ужо традыцыйнае мерапрыемства, дзякуючы якому ўсё больш вернікаў з розных гарадоў і парафій даведваюцца шмат новага пра дабрачынную дзейнасць, дапамогу, якую гэтая арганізацыя аказвае патрабуючым, а таксама аб валанцёрскім руху і дабрачынных акцыях «Caritas».

Марыя Янкевіч, каардынатар валанцёрскіх сацыяльных праектаў, (AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by