Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім: «У нас агульныя каштоўнасці і агульнае евангельскае сведчанне» | Друк |
Экуменізм
25.01.2015 11:41

«Кожны нармальны чалавек не можа заставацца абыякавым да тэмы адзінства хрысціянаў. Мы, канешне, таксама перажываем, што існуюць раздзелы паміж намі, — адзначыў у каментары для Catholic.by з нагоды завяршэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Паводле слоў праваслаўнага іерарха, «у нас агульныя каштоўнасці, якія мы нясём у свет, агульнае евангельскае сведчанне».
Епіскуп дадаў, што «у Праваслаўнай Царкве за кожным багаслужэннем моляцца аб адзінстве хрысціян: «аб дабрабыце святых Божых Цэкваў і злучэнні ўсіх».

«Асабліва важна тут, на беларускай зямлі, дзе стагоддзямі суіснуюць розныя хрысціянскія канфесіі, нам захоўваць мірныя адносіны і памагаць адзін аднаму ва ўмацаванні і папулярызацыі нашых духоўных скарбаў веры», — дадаў іерарх.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by