Беларускі епіскапат павіншаваў архімандрыта Гаека з 20-годдзем служэння Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
15.02.2013 03:43

Паводле рашэння папы Яна Паўла ІІ з 15 лютага 1993 г. пасаду Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі займае архімандрыт Сяргей Гаек. Віншаванні архімандрыту ад імя беларускага епіскапату накіраваў старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

«Гэты юбілей прыпадае ў год, калі святкуецца 1150-годдзе пачатку місіі святых Кірыла і Мятода, апосталаў славянаў, якіх Каталіцкі Касцёл згадвае ў гэтыя дні. Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а таксама ад мяне асабіста, хачу сардэчна прывітаць Вас з нагоды гэтых угодкаў і пажадаць багацця Божых ласкаў у служэнні іерарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Няхай Вас заўсёды суправаджае апека Найсвяцейшай Багародзіцы, а таксама малітвы святых славянскіх Апосталаў Кірыла і Мятода», — адзначаецца ў віншаванні.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by