Мінская грэка-каталіцкая парафія і валанцёры руху св. Мікалая арганізавалі велікапосную акцыю для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
06.04.2014 13:36

5 красавіка мінская грэка-каталіцкая парафія Праведнага Язэпа прымала чаканых гасцей – людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця з віцебскага клуба “Бэтэль”.

Гісторыя сяброўства мінскіх валанцёраў руху св. Мікалая, якія дзейнічаюць пры парафіі, з удзельнікамі клуба налічвае ўжо некалькі гадоў, таму сустрэча была доўгачаканай і радаснай. Цэнтральным элементам праграмы стала наведванне дэльфінарыя “Немо”.

Перад развітаннем у парафіяльнай капліцы адбылася сумесная малітва за выздараўленне хворых і памазанне святым алеем.

Мерапрыемства стала магчымым дзякуючы падтрымцы парафіяльнай супольнасці.

Паводле svjazep.org

(AG)

 

Фота svjazep.org

 

 
© 2003-2024 Catholic.by