Духоўную спадчыну Францішка Скарыны абмеркавалі ў грэка-каталіцкім клубе інтэлігенцыі Мінска | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
25.01.2016 10:27

20 студзеня, на пачатку Года культуры, у душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску адбылося пасяджэнне грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага.

Сустрэча была прысвечана духоўнай спадчыне беларускага першадрукара Францішка Скарыны, яе захаванню і папулярызацыі.

Падчас пасяджэння свой даклад прачытаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кнігазнаўца, культуролаг і гісторык Алесь Суша.

Гэтая сустрэча ўпісваецца ў праграму духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 500-годдзя старабеларускай Бібліі, якую Францішак Скарына пачаў выдаваць у 1517 годзе.

Паводле svjazep.org

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by