Дзень велікапоснага духоўнага аднаўлення святароў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прайшоў у Мінску | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
16.03.2016 09:32

14 сакавіка ў душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску прайшоў дзень велікапоснага духоўнага аднаўлення святароў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія нясуць пастырскае служэнне ў нашай краіне.

Гэта быў таксама дзень малітвы за Святога Айца Францішка з нагоды трэцяй гадавіны яго абрання на Пасад святога Пятра.



У рамках Юбілейнага Года Міласэрнасці ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы прынялі з удзячнасцю змест кнігі-інтэрв’ю Папы Францішка «Міласэрнасць – імя Бога».

Усе прысутныя святары адслужылі Боскую Літургію падзякі за тры гады пантыфікату Яго Святасці і ў братэрскай размове абмеркавалі розныя душпастырскія мерапрыемствы Юбілейнага Года, а таксама формы духоўнай апекі над вернікамі, якія пражываюць далёка ад парафіяльных цэнтраў.


 
Асаблівая ўвага была прысвечана ўдзелу грэка-каталіцкай моладзі Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Кракаве, на якія прыбудзе Папа Францішак.

Паводле svjazep.org

(AG)

Фота svjazep.org

 
© 2003-2024 Catholic.by