Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска на Вялікі пост | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
27.02.2017 17:33

27 лютага ў хрысціян візантыйскай традыцыі — праваслаўных і грэка-католікаў — распачаўся Вялікі пост. У гэтым годзе Вялікдзень хрысціяне ўсходняй і заходняй традыцыі будуць святкаваць у адзін дзень — 16 красавіка.

Першы дзень Вялікага посту ў візантыйскай традыцыі звязаны з вячэрняй малітвай, на якой чытаецца Вялікі пакаянны канон св. Андрэя Крыцкага — з зямнымі паклонамі. У сераду і пятніцу служыцца Літургія раней асвячаных Дароў.

Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска на Вялікі пост:

Панядзелак, 27 лютага
Вялікіпакаянны канон св. Андрэя Крыцкага служыцца

  • у 17.30 — парафія Святога Духа (Чырвоны касцёл — ніжні храм)
  • у 18. 30— парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (капліца Душпастырскага Цэнтра, зав. Снежны д. 7, ст. метро «Маладзёжная»)
  • У 19.00 — парафія Праведнага Язэпа і парафія Св. Міколы Цудатворцы (капліца Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

Аўторак, 28 лютага
Вялікіпакаянны канон св. Андрэя Крыцкага

  • у 18.30 — парафія Святога Духа (Чырвоны касцёл — ніжні храм)
  • у 19.00 — парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Міколы Цудатворцы

Серада, 1 сакавіка

  • у 18.30 — парафія Святога Духа: Вялікіпакаянны канон св. Андрэя Крыцкага
  • у 18.30 — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі: Літургія раней асвячаных Дароў
  • у 19.00 — парафія Праведнага Язэпа і парафіі св. Міколы Цудатворцы: Вялікіпакаянны канон св. Андрэя Крыцкага

Чацвер 2 сакавіка
Вялікіпакаянны канон св. Андрэя Крыцкага

  • у 18.30 — парафія Святога Духа
  • у 19.00 — парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Міколы Цудатворцы

Пятніца, 3 сакавіка
Літургія раней асвячаных Дароў служыцца

  • у 18.30 — парафія Святога Духа
  • у 19.00 — парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Міколы Цудатворцы

Субота, 4 сакавіка
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

  • у 10.00 — Заўпакойная Боская Літургія з Паніхідай
  • у 18.30 — Вячэрня

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by