Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Пралайфаўскі семінар у Навагрудку: важна данесці грамадству, што ёсць альтэрнатыва
05.11.2016 23:32

5 лістапада ў Навагрудку прайшоў першы дзень семінару для медыкаў, педагогаў і сацыяльных работнікаў, прысвечаны каштоўнасці чалавечага жыцця.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Віталія Бяленіка
04.11.2016 16:50

4 лістапада на 61-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць бацька ксяндза Віталія Бяленіка, вікарыя парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры і сястры Дануты Бяленік CFSN, якая цяпер нясе служэнне ў Навагрудку.

 

 
У гродзенскай катэдры памаліліся за памерлых святароў дыяцэзіі
03.11.2016 15:43

3 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх памерлых святароў, якія неслі служэнне ў дыяцэзіі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
25-годдзе манаскага жыцця сясцёр назарэтанак адзначылі ў парафіі ў Шчучыне
03.11.2016 12:05

30 кастрычніка ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы адбыліся юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця сясцёр Марыяны Алешчык CSFN і Нэрэушы Падзялінскай CSFN, якія калісьці неслі душпастырскую працу ў гэтай парафіі.

 
Свята «Holy Wins» правялі ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне
02.11.2016 13:09

Дзеці і моладзь францішканскай парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне крэатыўна правялі вігілію ўрачыстасці Усіх Святых. Замест удзелу ў язычніцкім Хэлоўіне яны адзначылі свята «Holy Wins» – «Святы перамагае».

 
Біскуп Кашкевіч: мы аддаем пашану кожнаму, хто дасягнуў збаўлення
02.11.2016 10:05
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў гродзенскай катэдры. Падчас набажэнства сабраныя вернікі прыгадалі не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або благаслаўлёным, але і тых спачылых вернікаў, якія прабываюць з Богам у небе.
 
У Шчучыне прайшла сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў хору «Каласанс»
31.10.2016 13:34

29 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Каласанс».

 
Дзіцячы карнавал «Усіх Cвятых» прайшоў у Лідзе
31.10.2016 12:30

30 кастрычніка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшло свята для дзяцей, прысвечанае ўрачыстасці Усіх Святых. Ад вікарыя парафіі кс. Валерыя Спірыдона дзеці атрымалі заданне пераапрануцца ў сваіх любімых святых, а таксама распавесці пра іх удзельнікам свята.

 
Малітвай у Тракелях распачалі свае канікулы міністранты з гродзенскай парафіі Святога Духа
31.10.2016 11:10

Першы дзень восеньскіх канікул міністранты з гродзенскай парафіі Святога Духа правялі ў санктуарыі Маці Божай у Тракелях, дзе для іх быў арганізаваны дзень засяроджання.

 
Сустрэча членаў ружанцовага малітоўнага руху Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Капцёўцы
30.10.2016 21:45

29 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы адбылася сустрэча членаў Колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел святары, законныя сёстры, адказныя і ўдзельнікі гэтага малітоўнага руху з розных месцаў дыяцэзіі.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Яўгена Учкуроніса
26.10.2016 13:46

26 кастрычніка адышоў у вечнасць Антоні Учкуроніс — бацька ксяндза Яўгена Учкуроніса, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне.

 
Пасля рэстаўрацыі ў лямусе пабрыгіцкага кляштара адкрыецца музей Гродзенскай дыяцэзіі
26.10.2016 11:57

Курыраваць рэстаўрацыю самай старой драўлянай пабудовы на тэрыторыі Беларусі будзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. У адрэстаўраваным будынку змесціцца музей Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Заканчэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці і іншыя тэмы абмеркавалі святары на дыяцэзіяльнай сустрэчы ў Гродне
25.10.2016 13:15

24 кастрычніка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі, у якой прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Асвячэннем новага крыжа завяршыліся святыя місіі ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай
24.10.2016 15:09

З 16 па 23 кастрычніка ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.

 
У Шчучыне прайшлі рэкалекцыі паклікання для хлопцаў
24.10.2016 11:14

З 21 па 23 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшлі дні разважання над пакліканнем для хлопцаў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел дзевяць чалавек.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.