Урачыстасці ў Тракелях | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.07.2010 11:19

Па традыцыі, у першую нядзелю ліпеня адзначаецца свята цудоўнага абраза Маці Божай Тракельскай (Гродзенская дыяцэзія). У мінулым годзе падчас святой Імшы 5 ліпеня на абраз былі ўскладзены папскія кароны. Сёлета ўрачыстасці праходзілі 2–3 ліпеня, на якія прыбылі вернікі з розных куткоў дыяцэзіі і ўсёй Беларусі.


Праграма сёлетніх урачыстасцяў  была вельмі насычанай: канферэнцыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанцовая малітва, канцэрт гурта «Ave», Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннямі з дзённіка св. Фаустыны Кавальскай і інш. Кульмінацыяй урачыстасцяў стала святая Імша і працэсія з копіяй  абраза  Маці Божай Тракельскай. Літургію ўзначаліў ардынарый Луцкай дыяцэзіі (Украіна) біскуп Маркіян Трафімяк. Канцэлебравалі святую Імшу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям'янка, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і 48 святароў.

 

На ўрачыстасці можна было таксама пачуць сведчанні вернікаў пра іх цудоўны прыход да веры праз заступніцтва Маці Божай.

 
© 2003-2024 Catholic.by