Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Войстаме адзначыла 570-ю гадавіну
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.07.2010 11:46
У нядзелю, 18 ліпеня 2010 г., у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) адбылася святая Імша ў 570-ю гадавіну існавання парафіі.  Літургію ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

У гаміліі біскуп Дзям’янка адзначыў што ў гэты дзень парафія адзначае два святы: гадавіну яе стварэння, а таксама ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

«Такія ўрачыстасці, як тая, якую перажываем сёння, вельмі патрэбныя нам, каб абудзіцца да ўдзячнасці за ўсё добрае, што мы атрымалі ад Бога і людзей, — адзначыў біскуп Дзям’янка. — За дабро мінулых стагоддзяў, багацце культуры, як матэрыяльнай, так і духоўнай, а ў ёй — за ласку нашай веры, што перадалі нам продкі».

«Няхай супольнасць, якая разумее вартасці Касцёла, Езуса Хрыста і Яго Найсвяцейшай Маці, будзе сілай, якая ўзмацняе кожнага чалавека і ўсе сем’і вашай парафіяльнай супольнасці да трывання ў радасці, якой сёння мы ўсе з’яўляемся ўдзельнікамі, — падкрэсліў іерарх. — Юбілей, які сёння перажываем, няхай дапаможа, каб штораз з усё большым жаданнем, як парафіяльная сям’я, вы здолелі сваім жыццём і ўчынкамі паказваць свету аблічча добрага і міласэрнага Бога».

Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме была створана ў 1440 г. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1939 г., асвечаны 8 верасня 1939 г.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.